Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль заяўляе, што супраць Пуціна рыхтуецца інфармацыйная атака


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў у панядзелак, што ў бліжэйшыя дні супраць Уладзіміра Пуціна і яго атачэньня з-за мяжы рыхтуецца «інфармацыйны ўкід, які прэтэндуе на аб’ектыўнасьць і сэнсацыйнасьць».

Пяскоў адзначыў, што былі атрыманы «запыты, напісаныя ў манэры допыту». Паводле яго, запыты паступілі ад Міжнароднага кансорцыюма журналісцкіх расьсьледаваньняў (CIJI), у які ўваходзяць журналісты з розных краінаў.

«Мы ўпэўненыя, што ня толькі журналісты, але і прадстаўнікі іншых арганізацый і службаў. Яны зьбіраюцца ў бліжэйшыя дні ў ФРГ, ЗША, Вялікабрытаніі, Швайцарыі, Расеі і некалькіх іншых краінах апублікаваць чарговыя опусы», — сказаў ён.

Закранаючы інфармацыю, якая цікавіць Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў, Пяскоў заявіў: «Гаворка ідзе пра Пуціна асабіста, гаворка ідзе пра спробы дабрацца да яго сям’і інфармацыйна, гаворка ідзе пра сяброў дзяцінства Пуціна, аб бізнэсоўцах (Кавальчук, Ратэнбэрг), гаворка ідзе пра нейкія афшорныя кампаніі».

Акрамя гэтага, па словах Пяскова, рыхтуюцца публікацыі вельмі вядомых міжнародных інфармацыйных агенцтваў.

«Там гаворка ідзе пра некаторыя праекты па інфармаваньні аб арганізаванай злачыннасьці і карупцыі, дзе таксама „перапяваюцца“ сувязі Пуціна з бізнэсоўцамі, прадастаўленьні бізнэсоўцам дзяржаўных кантрактаў, ўзбагачэньні бізнэсоўцаў за кошт Пуціна», — адзначыў ён.

Пяскоў назваў відавочнай «заказухай» гэтыя публікацыі і заявіў, што ў Крамлі не будуць адказваць на запыты, якія паступаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG