За тыдзень ад пачатку талакі сабралі 47 % ад усёй сумы.
Мяркуецца, што новы альбом будзе запісаны пры ўдзеле нарвэскіх музыкаў. Лявон Вольскі кажа, што будзе ўдзячны кожнаму за любую дапамогу, і што для пачатку працы ёсьць усё — песьні, задумы, крэатыў, віленская студыя нарвэскага музыкі Снорэ Бэргеруда.
Збор сродкаў ужо вядзецца на асабістым сайце музыкі: lavonvolski.com.