Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прызначыў Рамзана Кадырава выканаўцам абавязкі кіраўніка Чачні. Выбары кіраўніка рэгіёну пройдуць у верасьні 2016 году. Пуцін выказаў надзею надзею на тое, што Кадыраў прыме ў іх удзел. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Паўнамоцтвы Рамзана Кадырава на пасадзе кіраўніка Чачні завяршаюцца 5 красавіка. Раней ён заяўляў пра гатоўнасьць пакінуць сваю пасаду.
Рамзан Кадыраў узначальвае Чачню з 2007 года. У канцы студзеня прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін назваў яго дзейнасьць на пасадзе кіраўніка Чачні «эфэктыўнай». Сам Кадыраў неаднаразова называў сябе «верным салдатам» Пуціна.
23 лютага расейскі апазыцыянэр Ільля Яшын прадставіў даклад «Пагроза нацыянальнай бясьпекі». Па словах Яшына, галоўная задача гэтага дакумэнту — прыцягнуць увагу грамадзтва і дамагчыся адстаўкі Кадырава з пасады кіраўніка Чачні.
Выбары кіраўніка Чачні пройдуць у верасьні 2016 году.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1