Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамзан Кадыраў абвясьціў пра намер сысьці ў адстаўку


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у інтэрвію тэлеканалу НТВ заявіў, што ягоны час на пасадзе кіраўніка рэгіёну падышоў да канца і на гэтае месца дзяржаве неабходна знайсьці іншага чалавека.

«Мой час прайшоў», — сказаў Кадыраў.

Ён адзначыў, што ў любога чалавека ёсьць свая мяжа. «Гэта пік. Вось гэта пік для Кадырава», — сказаў кіраўнік Чачні.

Гэтая інфармацыя прыйшла ў дзень, калі ў Расеі праходзяць акцыі ў памяць пра забітага год таму апазыцыйнага палітыцы Барыса Нямцова, крытыка Крамля. Шмат хто ў апазыцыі лічыць, што Кадыраў уцягнуты ў арганізацыю забойства Нямцова. Па крымінальнай справе пра забойства Нямцова праходзяць пяць фігурантаў, якія маюць сувязі з Чачнёй і Паўночным Каўказам. Рамзан Кадыраў быў вылучаны на пасаду прэзыдэнта Чачні прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у 2007 годзе. Пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў Кадырава на пасадзе кіраўніка Чачні завершыцца 5 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG