Каля Чырвонага касьцёлу праходзіць маленьне за Беларусь, прысьвечанае Дню Волі. Ніна Багінская трымае бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыянты назіраюць, але не перашкаджаюць, паведаміла актывістка Ганна Шапуцька.
Сьвяткаваньне скончылася каля ўнівэрсаму "Рыга". Дазволенае ўладамі месца акцыі - Парк Дружбы народаў - удзельнікі праігнаравалі. Паводле розных падлікаў, у сьвяце ў Менску ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек.
«Купалаўская» і «кастрычніцкая» калёны аб'ядналіся. Каля кінатэатру «Кастрычнік» моладзь зладзіла пэрформанс. Частка маніфэстантаў рушыла ў бок унівэрсаму «Рыга». Палітычныя лідэры заклікалі ўдзельнікаў разысьціся, моладзь засталася сьпяваць і танчыць. Усяго, паводле розных падлікаў, у акцыі ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек. Міліцыя не перашкаджала мітынгоўцам.
>> ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ <<
20:23
25.3.2016
21:35
25.3.2016