У Менску дазволеная акцыя пачнецца а 18.00 каля кінатэатру «Кастрычнік». За гадзіну за гэтага Мікола Статкевіч заклікаў ускласьці кветкі да помніка Янку Купалу — але гэта ня ўзгоднена з Менгарвыканкамам.
У іншых гарадах Беларусі сёньня таксама заплянаваныя ўрачыстасьці — пікеты, мітынгі, ўскладаньне кветак да магілаў дзеячоў БНР. Чакаюцца рэпартажы нашых карэспандэнтаў.
Тым часам у сацяльных сетках зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што студэнтаў сталічных унівэрсытэтаў просяць не хадзіць на Дзень Волі і нават раней адпускаюць з заняткаў, каб тыя зьехалі дадому.
А што ў вас? Пішыце пра сёньняшнія падзеі ў сваіх гарадах з хэштэгам #ДзеньВолі.
На дзень волі чакаем вашых фотак і відэа з хаштэгам #дзеньволі. Пазначайце @svaboda https://t.co/7n8ZHBULaZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
У Берасьці ўсклалі кветкі да магілы дзеяча БНР Адама Трыпуса. #ДзеньВолі https://t.co/zW1ZucJagi
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
RT @pa_sapraudnamu: З Днём Волі, сябры! #25sakavika #25сакавіка #ДзеньВолі https://t.co/ronEA1tqli
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
Сьвяточны сюрпрыз віцяблянам ад Барыса Хамайды
Дзень Волі 25 сакавіка найстарэйшы апазыцыйны актывіст Віцебску лічыць галоўным сьвятам — сваім і кожнага сапраўднага патрыёта.
У гэты дзень апазыцыянэр і распаўсюднік незалежных СМІ заўжды выходзіць у цэнтар гораду зь нейкім сьвяточным сюрпрызам для гараджан. Сёньня ягонае «працоўнае месца» пад бел-чырвона-белым парасонам аздобіла новая вышыванка: на белай палатніне чырвонымі літарамі вышыты словы «Радзіма для нас — усё, мы безь яе — нішто! Жыве Беларусь!».
У Горадні затрымалі актывістаў, які ішлі віншаваць старшыню гарвыканкаму з Днём Волі
У Горадні пяць актывістаў БХД былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі побач з будынкам Гарадзенскага гарвыканкаму.
Паводле сябра БХД Міколы Баўсюка, іх было пяцёра. Яны прыпыніліся перад уваходам у выканкам, каб зрабіць памятныя здымкі. Тут да іх падышоў міліцыянт і запрасіў прайсьці ў пастарунак для праверкі дакумэнтаў.
— Мы прыйшлі, каб павіншаваць з Днём Волі старшыню гарвыканкаму Мечыслава Гоя, прынесьлі яму ў падарунак бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня», а таксама кароткую гісторыю БНР. Пасьпелі толькі сфатаграфавацца побач з будынкам, і да нас адразу падышоў міліцыянт. Сказаў, што пойдзем у пастарунак спраўджваць дакумэнты.
Старшыня Партыі БНФ: Спробы паставіць пад сумнеў дзяржаўнасьць беларускай нацыі — нікчэмныя
«Дзеячы БНР не зважалі б на перасьцярогі, не зважалі б на хістаньні палітычнай каньюнктуры ці інтарэсы магутных замежных гульцоў — яны зрабілі тое, што мусілі зрабіць дзеля свайго народа», — піша Аляксей Янукевіч у заяве з нагоды гадавіны абвяшчэньня Незалежнасьці БНР.
Студэнтаў Горацкай сельгасакадэміі павіншавалі з Днём Волі
Горацкія актывісты традыцыйна віншавалі студэнтаў раніцай, калі тыя ішлі на заняткі. Інцыдэнтаў з адміністрацыяй вучэльні і зь міліцыяй не было.
RT @dainekoksu: Вiншую! #ДзеньВолі #25сакавiка #жывебеларусь https://t.co/U8zqSNktP6
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
RT @meliukou_vadzim: З Днём Волі! Жыве Беларусь! #belarus #дзеньволі https://t.co/ODoCTYQSsO
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
#дзеньволі у Празе на магіле Васіля Захаркі, прэзыдэнта БНР https://t.co/0YQbkwr4jo
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
#ДзеньВолі 2016. Канчатковая інфармацыя: што, дзе, як, калі) https://t.co/O44ES7LQlI
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
#ДзеньВолі ў беларускіх трэндах twitter https://t.co/RXB1qNqaed
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
Берасьце: актывісты ўсклалі кветкі да магілы дзеяча БНР Адама Трыпуса
Больш за дзясятак берасьцейскіх актывістаў наведалі Трышынскія могілкі, дзе пахаваны адзін зь мясцовых дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі — Адам Трыпус.
Ліда: У гонар БНР адбыўся малебен «За беларускі народ»
Лідзкія актывісты традыцыйна ўшанавалі магілы дзеячоў БНР у Лідзе і Воранаве. Паводле Станіслава Судніка, кіраўніка мясцовай філіі ТБМ, у Воранава прыехалі больш за дзесяць чалавек. Яны ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы на магіле міністра абароны БНР Кіпрыяна Кандратовіча.
Каля савецкага РАУС грузіцца аўтобус міліцыянтаў і людзей у цывільным. Са сьвятам!) #25sakavika #ДзеньВолі https://t.co/FYiSj1Tbr9
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016
#ДзеньВолі у скверы перад помнікам сабралося ўжо некалькі дзесяткаў чалавек. Сьцягоў і сымболікі ня бачна. https://t.co/sWRpoMvURA
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2016