Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Залатой горцы ў Менску інсцэніравалі ўкрыжаваньне Хрыста


У касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы альбо сьвятога Роха на Залатой Горцы ў Менску адбылася інсцэніроўка Крыжовага шляху Хрыста.

Гэта традыцыйнае тэатральнае ўвасабленьне містэрыі мукі і любові Пана, якое праводзіцца напярэдадні сьвята Ўваскрашэньня ў многіх храмах краіны.

У касьцёле сьвятога Роха Крыжовы шлях адбыўся з удзелам мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Распачынаючы малітоўную імпрэзу архіпастыр нагадаў пра мукі на крыжы Хрыста, які і праз дзьве тысячы гадоў цярпіць разам з кожным чалавекам, увасабляючыся ў хворым, пагарджаным, зьняважаным, канаючым. Як падкрэсьліў Тадэвуш Кандрусевіч, Хрыстос цярпеў разам з пакутнікамі ў Курапатах і Трасьцянцы, разам з ахвярамі тэрактаў у Парыжы і Брусэлі. Крыжовы шлях архіпастыр ахвяраваў за загінулых у брусэльскім тэракце.

Містэрыя Крыжовага шляху стала аповедам пра апошнія дні зямнога жыцьця Хрыста і гісторыю збаўленьня чалавецтва: здраду Юды, страх Пілята, маладушнасьць Пятра...

Удзел у імпрэзе Крыжовага шляху прынялі некалькі сотняў вернікаў. Па завяршэньні Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў прысутным Божае бласлаўленьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG