Як паведамляе ВВС, у напісанай ад рукі заяве, фата якой выклаў у сваім «Фэйсбуку» адвакат Марк Фэйгін, Саўчанка просіць яго і ў далейшым ажыцьцяўляць яе юрыдычную абарону ў Расеі. Таксама яна адзначае, што забараняе абскарджваць прысуд і прасіць расейскія ўлады аб памілаваньні.
Таксама Саўчанка піша, што забараняе адвакату прызнаваць віну як ад яе, так і ад яго імя, і рабіць яшчэ якія-небудзь дзеяньні без яе дазволу. Па словах абвінавачванай, парушэньне гэтых патрабаваньняў яна расцэніць як здраду, што аўтаматычна пацягне адмову ад паслугаў Фэйгіна.
Акрамя Марка Фэйгіна, абаронай Саўчанкі ў судзе займаліся двое яго калегаў — адвакаты Мікалай Полазаў і Ільля Новікаў. Пакуль не вядома, ці мае намер абвінавачаная карыстацца далей і іх паслугамі таксама, але ў асобным лісьце яна выказала падзяку за іх працу.
Прысуд па справе быў вынесены 22 сакавіка. Па законе ён уступіць сілу толькі праз дзесяць дзён пасьля вынясеньня і толькі ў тым выпадку, калі яго не абскардзіць ніводзін з бакоў. Пракуратура раней выказала задавальненьне прысудам і заявіла, што не плянуе падаваць скаргу.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расеі да 22 гадоў калёніі па абвінавачваньні ў забойстве двух расейскіх журналістаў у Данбасе, забараніла сваім адвакатам абскарджваць прысуд і падаваць прашэньне аб памілаваньні.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1