Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыка і выкладчык Арцём Фрэнкель пры дапамозе барабанаў «прышчапляе» адчуваньне рытму юным вакалісткам


Прафэсійны музыка, герой свабодаўскай кнігі «Жыцьцё пасьля раку» смаргонец Арцём Фрэнкель запачаткаваў курс рытмікі ў менскай Школе сучаснага вакальнага мастацтва Веранікі Яноўскай. Гэты абавязковы для ўсіх музыкаў прадмет ён штудзіраваў падчас навучаньня ў Нямеччыне, аднак профільныя адукацыйныя ўстановы ў Беларусі такой дысцыпліны ў раскладзе ня маюць. Прадмет адразу прыйшоўся даспадобы і навучэнцам, і бацькам.

XS
SM
MD
LG