Студэнцкае прадстаўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, моладзевая асацыяцыя «StudAlliance», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава і Таварыства беларускай культуры ў Літве рыхтуюць у Вільні сьвяточную праграму на Дзень Волі, 25 сакавіка.
У 12:30 на могілках Росы актывісты ўшануюць памяць дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі. А 13-й гадзіне распачнецца гульня-арыентаваньне па Старым горадзе, у межах якой гульцы наведаюць мясьціны, зьвязаныя з гісторыяй БНР. Пераможцам — паездка ў Трокі і прызы ад «Арт-сядзібы».
У 15:30 у бібліятэцы імя Ўрублеўскіх пройдзе адкрыцьцё выставы пра БНР, а затым адкрытая лекцыя «Сем год мары: у пошуках Беларусі» гісторыка Андрэя Чарнякевіча. А 19-й гадзіне ў бары Užupio kavinė пачнецца сьвяточны канцэрт гурту Navi.
У Менску ж на Дзень волі плянуецца мітынг і шэсьце — восем прадстаўнікоў розных партыяў і рухаў падалі заяву на мітынг ля менскай Акадэміі навук а 19 гадзіне (збор удзельнікаў а 18-й) і шэсьце па ходніках уздоўж праспэкту Незалежнасьці да парку Янкі Купалы.
Таксама плянавалася правесьці музычны фэстываль «Каго любіш? Люблю Беларусь» у Палацы спорту, але яго забаранілі нібыта з-за працёку этыленгліколю. Тым ня меней 25 сакавіка ў Менску мэталісты Gods Tower прадставяць песьню, прысьвечаную ўсім, каго называлі хлусамі.
Таксама на могілках Росы ўшануюць памяць дзеячоў БНР, а гісторык Андрэй Чарнякевіч прачытае лекцыю «Сем год мары: у пошуках Беларусі».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1