Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бульба і дранікі, якія нас адрозьніваюць ад суседзяў


Бульба і дранікі, якія нас адрозьніваюць ад суседзяў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:50 0:00

Высьвятляем, ці ў сьвядомасьці нашых суайчыньнкаў нацыянальныя татэмы й культавыя рэчы спалучаюцца з нацыянальнаю моваю. Пачуўшы ад журналісткі і беларускую мову, і культавае слова дранікі, нямала людзей пераключаюць моўны код і загаворваюць па-беларуску.

Аказваецца, ходзяць менскімі вуліцамі людзі, якія ня маюць слова "бульба" ў актыўным слоўнікавым запасе. Хаця ёсьць і цукеркі "Бульба". І зусім недалёка ад месца нашага апытаньня дзесяцігодзьдзямі было прадпрыемства грамадзкага харчаваньня "Бульбяная".

І ад абразьлівай мянушкі "бульбаш" нікуды не схавацца, бо так глухія на пачуцьці беларусаў бізнэсмэны паназывалі мясную і алькагольную прадукцыю. Але ўсё гэта не падштурхнула моўны рэфлекс апытаных у бок слова бульба. Рэфлекс даводзіцца падштурхоўваць дадаткова.

  • 16x9 Image

    Вінцук Вячорка

    Нарадзіўся ў Берасьці ў 1961. Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з "Майстроўні" і "Талакі" 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG