Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы не давяраюць Лукашэнку, але да Беларусі ставяцца вельмі добра


Згодна з вынікамі апытаньня Інстытута Гаршэніна жыхары Украіны Аляксандру Лукашэнку не давяраюць больш, чым давяраюць.

Аляксандру Лукашэнку ня вераць 44,6% украінцаў, а вераць — 43,2%. Зрэшты, рэйтынг даверу ў беларускага прэзыдэнта вышэй, чым у Ангелы Мэркель (33%) і Барака Абамы (26,6%).

Беларусь станоўча ўспрымаюць 83,6% жыхароў Украіны — гэта самы высокі паказчык па выніках сацыялягічнага апытаньня. Следам за Беларусьсю разьмясьцілася Польшча (81,1%), Грузія (80,6%), Канада (78,7%) і Нямеччына (77,5%).

Да Расеі добра ставяцца толькі 28,4% украінцаў, а нэгатыўна — 62%. Уладзімеру Пуціну не давяраюць 87,7% украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG