Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салідарнасьць з Саўчанкай на ўезьдзе ў Слонім. ФАТАФАКТ


Слонімскія актывісты на ўезьдзе ў горад
Слонімскія актывісты на ўезьдзе ў горад

Слонімскія актывісты перад уездам у горад правялі акцыю ў падтрымку палоненай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Слонімскія апазыцыянэры сталі перад дарожным знакам на ўезьдзе ў горад з боку Ліды і трымалі ў руках плякаты з заклікам «Свабоду Надзеі Саўчанцы», чым зьвярталі на сябе ўвагу тых, хто ехаў па трасе.

Актывіст Іван Бедка сказаў Свабодзе, што такім чынам яны выказвалі салідарнасьць з Надзеяй Саўчанкай, якая знаходзіцца ў расейскім палоне і якую судзяць у Данецку Растоўскай вобласьці:

Я сам быў у войску і памятаю, як нас гналі ў 1968 годзе ў Чэхаславаччыну «наводзіць парадак» — і паспрабуй ты тады аслухацца. Надзея Саўчанка — вайсковы чалавек і выконвала свае службовыя абавязкі. Яе выкралі за дзень да забойства расейскіх журналістаў і цяпер судзяць у іншай дзяржаве за тое, што яна бараніла сваю краіну. То як так можа быць? Гэтаму абураецца ўвесь цывілізаваны сьвет і мы таксама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG