Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#FreeSavchenko: Кіеў мітынгуе пад расейскай амбасадай


Гучалі заклікі ўвесьці забарону на гандаль і разарваць дыпляматычныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй, а таксама абвінавачваньні ў бок сёньняшняй украінскай улады.

Сёньня ў рамках сусьветай акцыі падтрымкі Надзеі Саўчанкі ў Кіеве адбыўся мітынг пад сьценамі амбасады Расеі.

Падчас выступу прамоўцаў гучалі заклікі ўвесьці забарону на гандаль і разарваць дыпляматычныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй, а таксама абвінавачваньні ў бок сёньняшняй украінскай улады, якая, на думку некаторых, робіць надта мала для выратаваньня Надзеі. Таксама ў бок будынку амбасады, якую ахоўвалі каля сотні паліцыянтаў, паляцела некалькі яек і бутэлькі зь ёдам.

У Расеі Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух расейскіх журналістаў пад Луганскам: яна нібыта вяла карэкціроўку артылерыйскага агню, калі яны былі забітыя разам зь некалькімі мірнымі мясцовымі жыхарамі. Пасьля абстрэлу Саўчанка без дакумэнтаў пад выглядам уцякачкі нібыта перасекла мяжу Расеі, дзе і была затрыманая.

Саўчанка гэтыя абвінавачваньні абвяргае і сьцьвярджае, што ў той час, калі загінулі журналісты, яна ўжо была захопленая сэпаратыстамі «ЛНР», якія потым пераправілі яе ў Расею. На знак пратэсту супраць несправядлівага суду Саўчанка некалькі разоў аб’яўляла галадоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG