Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 гадзін трывала акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску

абноўлена

Актывісты 9 траўня сабраліся каля амбасады Расеі ў Менску на чарговую акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую судзяць у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.

Актывісты сабраліся каля амбасады Расеі ў Менску на новую акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, над якой адбываецца суд у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.

Заклікі да акцыі гучалі у сацыяльных сетках. Людзі плянавалі пачаць акцыю ля амбасады Расеі ў Менску у 11 гадзінаў, у той час, калі ў Расеі адновяць слуханьні па справе Надзеі Саўчанкі, якая трымае сухую галадоўку 6-ы дзень. Сёньня нарэшце яна атрымае магчымасьць выступіць з апошнім словам.

Папярэдняя акцыя ў падтрымку Саўчанкі ў Менску прайшла 7 сакавіка, у ёй удзельнічалі былыя беларускія палітзьняволеныя, у тым ліку і тыя, хто галадаў за кратамі.

Надзею Саўчанку сярод многіх беларусаў падтрымала нобэлеўскі ляўрэат мінулага году па літаратуры Святлана Алексіевіч. Алексіевіч падпісала ліст да эўрапейскіх лідэраў з патрабаваньнем прыняць меры для неадкладнага вызваленьня Надзеі Саўчанкі.

«Я лічу, што Надзея — сымбал адраджэньня Ўкраіны. Я упэўнены, што прысуд будзе несправядлівы. У нашей суседкі ніколі не было такіх судоў, якія б аб’ектыўна ставіліся да абвінавачаных. У нас, у Беларусі, на жаль, тое ж самае», — кажа адзін з удзельнікаў акцыі Алесь Марчанка.

Вольга Мікалайчык паабяцала стаяць у пікеце каля амбасады да 18.00.

Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Другая хваля пратаколаў за пікет у падтрымку Саўчанкі

У Менску на ўдзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі працягваюць складаць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Першыя пратаколы паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу за несанкцыянаваны пікет былі складзеныя на 12 чалавек.

У другой палове дня пратаколы, як паведамілі актывісты, складаюць адразу на некалькіх чалавек, якія далучыліся да пікету цягам дня.

Убачыўшы амбасадара Расеі Сурыкава, які ішоў у будынак амбасады, удзельнікі акцыі прасьпявалі гімн Украіны, выгукнулі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь».

Удзельнікі прасьпявалі гімн Украіны, праскандавалі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь» і на гэтым a 18:20 завершылі акцыю.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG