Арцём Бародзіч прызнаны вінаватым у распаўсюдзе наркотыкаў і асуджаны на 5 год пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці. Сьледзтва спасылалася на знойдзеныя ў кватэры актора шалі для ўзважваньня малых рэчаў, а таксама на тое, што ён захоўваў у лядоўні 26 грамаў марыхуаны, што лічыцца «значным памерам».
Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, менавіта гэта ўказвала на тое, што Бародзіч ня толькі ўжываў наркотыкі сам, але і распаўсюджваў іх сярод іншых. Аднак сьведак, якім Арцём Бародзіч нібыта прадаваў ці перадаваў марыхуану, сьледзтва не прадставіла.