Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Севярынца склалі пратакол за мітынг прадпрымальнікаў: «арганізаваў пікет, выкрыкваў лёзунгі»


Павал Севярынец (у цэнтры) падчас мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Менску, 28 лютага 20916 году
Павал Севярынец (у цэнтры) падчас мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Менску, 28 лютага 20916 году

Сустаршыня БХД Павал Севярынец атрымаў поштай копію пратакола, складзенага на яго за арганізацыю і ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 22 лютага.

Як паведамляе прэс-служба БХД, дзеяньні Паўла Севярынца кваліфікаваныя паводле часткі 3 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Абвінавачаньне: «арганізаваў пікет», «выкрыкваў лёзунгі».

«Цяпер і пратаколы, і суды могуць быць завочнымі, каб не хваляваць „эўрапейскіх партнэраў“. Толькі штрафы рэальныя. Беззаконьне працягваецца. Мы можам адказваць на гэта толькі настойлівасьцю і салідарнасьцю», — сказаў Павал Севярынец.

Севярынец разам зь іншымі палітыкамі і лідэрамі прадпрымальніцкага руху браў удзел і ў мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 28 лютага. Ці склалі на яго пратакол за ўдзел у гэтай акцыі, пакуль не вядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG