Прадстаўнікі дробнага бізнэсу дамагаюцца ад уладаў адмены прэзыдэнцкага ўказу нумар 222. Гэтым указам дробных гандлярам ад 1 студзеня гэтага году забаронена гандляваць таварамі лёгкай прамысловасьці без сэртыфікатаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі заяўляюць, што патрабаваньні ўказу немагчымыя для выкананьня, і ў выніку гэта прывяло да спыненьня большасьці рынкаў краіны.
Мітынг прадпрымальнікаў у Менску
22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі зноў сабраліся на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску.