Пагадненьне прадугледжвае больш за сто штодзённых рэйсаў паміж ЗША і Кубай, хоць фармальна амэрыканцам да гэтага часу не дазволеныя турыстычныя паездкі на выспу.
Маршруты будуць уведзены ў эксплюатацыю на працягу некалькіх месяцаў. Карэспандэнт Бі-Бі-Сі адзначае, што галоўнае пытаньне цяпер — ці зможа інфраструктура на Кубе справіцца з патокам новых турыстаў.
Пра тое, што ЗША і Куба вядуць перамовы аб аднаўленьні авіязносінаў, стала вядома яшчэ ў сьнежні. Год таму прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьвярнуўся да Кангрэсу з прапановай адмяніць эмбарга супраць Кубы і аднавіць зь ёй адносіны. 1 ліпеня ЗША і Куба дамовіліся зноў адкрыць свае амбасады ў Гаване і Вашынгтоне.
Хоць дачыненьні паміж краінамі наладжваюцца, Гавана заяўляе, што для поўнай нармалізацыі ЗША павінны эвакуіраваць вайсковую базу з бухты Гуантанама і зьняць эканамічнае эмбарга.