Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч кіраваў забойствамі на Майдане, — генпракурор Украіны


Віктар Шокін
Віктар Шокін

Генэральны пракурор Украіны Віктар Шокін заявіў, што крымінальная справа супраць былога прэзыдэнта Віктара Януковіча практычна скончаная.

Як сказаў Віктар Шокін у інтэрвію тэлеканалу «Інтэр», «зразумела, што Януковіч кіраваў праз сваіх паплечнікаў і арганізацыяй забойстваў на Майдане, і ўсім, усім, усім кіраваў Януковіч праз сваіх людзей».

Генпракурор сьцьвярджальна адказаў на пытаньне, ці верыць ён у тое, што былога прэзыдэнта прыцягнуць да адказнасьці. А на пытаньне, што для гэтага павінна адбыцца, ён адказаў:

«Як толькі вайна спыніцца (а я спадзяюся, гэтая вайна спыніцца на ўсходзе), то здаровы сэнс і перамога закону, міжнароднага закону пераможа, і мы атрымаем Януковіча да сябе ва Ўкраіну».

У пятніцу, 5 лютага, Віктар Шокін і кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак паведамілі прэзыдэнту Пятру Парашэнку, што была знойдзеная зброя, зь якой забівалі майданаўцаў, але не далі далейшых падрабязнасьцяў.

21 лістапада 2013 году ва Ўкраіне пачаліся акцыі пратэсту, вядомыя як Эўрамайдан, якія таксама пасьля назвалі Рэвалюцыяй годнасьці. Усяго, паводле зьвестак Генпракуратуры Ўкраіны, падчас падзеяў Майдану пацярпелі больш за 2000 чалавек, 104 зь іх загінулі, больш за ўсё — у лютым 2014 году. У ліку першых быў забіты беларус Міхал Жызьнеўскі.

Адразу пасьля тых падзеяў тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч пакінуў пасаду і зьбег з Кіева, яго самаўхіленьне была вымушаная канстатаваць Вярхоўная Рада. Празь некалькі дзён Януковіч праз акупаваны Крым зьбег у Расею, дзе хаваецца ад украінскага правасудзьдзя да гэтага часу.

Паводле Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, расьсьледуецца каля 2000 злачынстваў, учыненых падчас Майдану, аднак абвінаваўчых прысудаў у гэтых працэсах яшчэ няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG