Зацятыя тэатралы беларускага АМАПу
Камандзір АМАПу Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Менгарвыканкаму Дзьмітры Балаба у інтэрвію часопісу «Спэцназ» заявіў: «Сярод амапаўцаў ёсьць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знатакі выяўленчага мастацтва, да прыкладу, акадэмічнага жывапісу XIX стагодзьдзя. Нядаўна, дарэчы, застаў двух супрацоўнікаў за спрэчкай пра тое, чаму Булгакаў абраў для „Майстра і Маргарыты“ некалькі сюжэтных лініяў».