Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах ушануюць памяць ахвяраў сталінскага рэжыму


Актывісты дамагаюцца прызнаньня 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

У Курапатах сёньня пройдзе акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, якая традыцыйна адбываецца 29 дня кожнага месяца. Прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх арганізацыяў і рухаў прыйдуць ва ўрочышча, каб запаліць сьвечкі і памаліцца за супакой душаў закатаваных.

Акцыі памяці была распачатая ў 2007-м годзе — да 70-годзьдзя пачатку масавага зьнішчэньня сталінскім рэжымам людзей у Беларусі і перадусім — інтэлектуальнай і духоўнай эліты. 29-ты дзень кожнага месяца быў вызначаны як сымбаль даты 29 кастрычніка 1937 году, калі ў адну ноч у засьценках НКУС былі расстраляныя каля 100 беларускіх літаратараў, выкладчыкаў, навукоўцаў.

Як паведаміла Свабодзе лідэрка руху «За ўратаваньне Курапатаў» Ганна Шапуцька, галоўнай задачай акцыі памяці ў Курапатах — нагадаць грамадзкасьці і запатрабаваць ад уладаў прызнаньня 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. З гэтай жа мэтай, а таксама для ўпарадкаваньня ўрочышча напачатку вясны грамадзкія актывісты адновяць у Курапатах «талаку» — прыбіраньне курапацкага лесу ад сьмецьця і хмызьняку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG