Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон патрабуе ад сырыйскай апазыцыі ўдзелу ў перамовах


Марк Тонэр
Марк Тонэр

Курды, якія кантралююць частку паўночнай Сырыі, не былі запрошаныя і прадказваюць, што перамовы праваляцца.

Сырыйская апазыцыя не павінна ўпусьціць гістарычную магчымасьць удзельнічаць у мірных перамовах у Жэнэве, заплянаваных на пятніцу, і павінна прыйсьці туды без папярэдніх умоваў. Пра гэта заявіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ў сераду.

«У апазыцыйных фракцыяў ёсьць гістарычны шанец паехаць у Жэнэву і прапанаваць сур’ёзныя практычныя шляхі выкананьня пагадненьня аб спыненьні агню, гуманітарны доступ і іншыя меры па ўмацаваньні даверу, і яны павінны зрабіць гэта без папярэдніх умоваў», — сказаў прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту Марк Тонэр.

Выступаючы на брыфінгу ў Вашынгтоне, Тонэр заявіў, што сырыйская апазыцыя павінна скарыстацца з гэтай магчымасьці, каб праверыць гатоўнасьць і намеры рэжыму Башара Асада і выкрыць яго перад усім сьветам і паказаць, якія бакі канфлікту сур’ёзна ставяцца да патэнцыйна мірнага палітычнага пераходу ў Сырыі, а якія не», — падкрэсьліў Тонэр на брыфінгу ў дзярждэпартамэнце.

Апазыцыйныя групы адклалі ўдзел у сустрэчы ў Савудаўскай Арабіі ў сераду, заявіўшы, што яны чакаюць ад ААН адказу на іх патрабаваньні. Падрыхтоўка да перамоваў ужо была адкладзеная з панядзелка на пятніцу ў тым ліку з-за спрэчкі ў дачыненьні да таго, хто павінен прадстаўляць апазыцыю.

«Сырыйскі народ чакае перамоваў і павінен убачыць прыкметы надзеі на тое, што ім не наканавана жыць у канфлікце, які працягваецца бясконца», — сказаў Тонэр.

Пляны правесьці першыя перамовы аб спыненьні грамадзянскай вайны ў Сырыі за апошнія два гады апынуліся пад пытаньнем у сераду пасьля таго, як апазыцыя заявіла, што ня пойдзе на іх, калі Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў не адкажа на патрабаваньні аб спыненьні нападаў на грамадзянскія раёны.

Сырыйскі ўрад ужо пагадзіўся далучыцца да перамоваў, якія пасланьнік ААН Стафан дэ Містура спадзяецца правесьці ў непрамым фармаце ў Жэнэве ў пятніцу з мэтай спыненьня пяцігадовай вайны, падчас якой забіта 250 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG