Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год у Беларусі стала ўдвая больш зарэгістраваных беспрацоўных


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя дасягнуў 1% эканамічна актыўнага насельніцтва. Толькі за сьнежань звольнілі на 11 тысяч больш, чым нанялі.

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на сьнежань 2015 году ў беларускай эканоміцы былі задзейнічаныя прыблізна 4 470 000 чалавек, а колькасьць беспрацоўных склала 43 300 чалавек. Гэта значыць, узровень афіцыйнага беспрацоўя дасягнуў 1%, што ўдвая больш, чым у сьнежні 2014 году (тады было 24 200).

Пры гэтым па Беларусі за сьнежань былі звольненыя каля 54 500 супрацоўнікаў, а знайшлі працу 43 600 чалавек, калі ня ўлічваць малыя арганізацыі, якія не вядуць ведамасны падлік. Таксама больш звальнялі, чым бралі на працу, у лістападзе 2015 году.

Найбольш звальнялі ў прамысловасьці, сельскай і лясной гаспадарцы, будаўніцтве, паляваньні і рыбнай лоўлі ды рыбагадоўлі, у гатэлях і рэстарацыях. Найбольш набралі на працу ў транспарце, сувязі, сфэры аховы здароўя і сацыяльных паслугаў, крыху ў адукацыі.

Тым часам у сьнежні нарэшце спыніла падзеньне сярэдняя зарплата ў рублях, на сёньня яна складае звыш 350 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG