Дзе таньней набыць вопратку для мужчыны — у Менску ці ў Варшаве? Свабода наведала гандлёвы цэнтар «Сілуэт» на Камароўцы і параўнала прапановы з каталогавымі коштамі H&M, Zara i Pull and Bear у Польшчы.
Названыя брэнды ў Беларусі афіцыйна не прадаюцца. Затое ёсьць незразумелыя Tom Farr (Расея) ці Rossignol (Францыя). Іх вельмі хвалілі прадаўцы.
Гэты матэрыял — не папрок прадпрымальнікам, а паказчык таго, наколькі важна ствараць канкурэнтныя ўмовы на рынку.