Актывіста судзяць за ўдзел у акцыі памяці зьніклых апазыцыянэраў, якая прайшла ў Менску 24 лістапада 2015 году паводле ініцыятывы былога палітвязьня Мікалая Статкевіча.
Алесь Макаеў сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам на ўдзел ў вулічных акцыях. Цяпер Алесь Макаеў знаёміцца з матэрыяламі справы, на працэсе зьбіраюцца апытаць сьведак-міліцыянтаў.
Судзіць актывіста судзьдзя Аляксандар Петраш.
Таксама сёньня ў Маскоўскім судзе будуць судзіць актывіста Максіма Вінярскага за ўдзел у той жа акцыі 24 лістапада.