Сусьветныя цэны на нафту працягваюць зьніжацца, дасягнуўшы ўзроўню канца 2003 года. Да сёньня кошт барэлю нафты маркі Brent ўпаў амаль да 29 даляраў, а з пачатку года ён патаньнеў прыкладна на 20 адсоткаў.
Барэль — гэта крыху менш за 159 літраў. Мы параўналі актуальны кошт нафты зь іншымі вадкасьцямі, якія можна набыць у кожнай беларускай краме.