Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На савудаўскай біржы ўпалі індэксы — на фоне адмены санкцый супраць Ірана


Індэкс акцый савудаўскай фондавай біржы Tadawul ў нядзелю, 17 студзеня, рэзка ўпаў на фоне паніжэньня кошту на нафту і адмены санкцый супраць Ірана.

Галоўны індыкатар Tadawul All-Share Index (TASI) на адкрыцьці таргоў апусьціўся на 7,12 адсотка, а яго значэньне склала 5,442 пункта. Усе акцыі 167 прадстаўленых на біржы каштоўных папер кампаній патаньнелі.

На адкрыцьці таргоў індэкс апусьціўся на 300 пазыцый, што склала 6,5 працэнта. Таксама падчас адкрыцьця гандлю на 6 працэнтаў зьнізіліся паказьнікі на біржах Катара і Дубая.

Савудаўская біржа Tadawul зьяўляецца адной з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак у арабскіх краінах, капіталізацыя біржы складае каля 31 млрд даляраў. З пачатку 2016 года з-за коштаў на нафту і падзей на Блізкім Усходзе індэкс TASI скараціўся на 21,1%, што ўжо перавышае леташнія паказьнікі. Пра гэта паведаміла «Нямецкая хваля».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG