Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Расеі мае намер скараціць бюджэт у сувязі з падзеньнем цэнаў на нафту


Сёньня яны ўпалі ніжэй за 30 даляраў за барэль ў другі раз на гэтым тыдні.

Падзеньне адбылося на фоне засьцярогаў, што Іран можа аднавіць экспарт нафты ў бліжэйшы час.

Гэта адбудзецца, калі Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) пацвердзіць, што Тэгеран выканаў ўмовы пагадненьня з сусьветнымі дзяржавамі, накіраваныя на згортваньне яго ядзернай праграмы ў абмен на зьняцьце міжнародных санкцый.

Глябальны запас нафты прывёў да зьніжэння больш чым на 70 працэнтаў коштаў на нафту на працягу апошніх 18 месяцаў, што значна паўплывала на Расею ды іншыя краіны, залежныя ад экспарту нафты.

Сёньня прэм’ер-міністр Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў ураду вырашыць, якія выдаткі могуць быць значна скарочаныя. Ён заявіў, што драматычная дынаміка коштаў на нафту, якая назіраецца ў апошнія тыдні, стварае вельмі сур’ёзныя рызыкі для выкананьня бюджэту. Бюджэт Расеі на 2016 год быў распрацаваны пры цане на нафту ў 50 даляраў за барэль.

Між тым, паказьнікі Маскоўскай фондавай біржы зьнізіліся на 5 працэнтаў, у той час як кошт рубля ў адносінах да сусьветных валют захоўваўся на ўзроўні сьнежня 2014 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG