Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-пад санкцый у Іране вывелі каля 400 асоб і арганізацый, у тым ліку галоўны банк і нафтавую кампанію


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай зьняцьцю санкцый з Ірана
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай зьняцьцю санкцый з Ірана

Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала дакумэнт, у якім утрымліваецца пералік іранскіх прыватных асоб і арганізацый, у дачыненьні да якіх спыняецца дзеяньне санкцый. Публікацыя дакумэнта прымеркаваная да дня пачатку выкананьня ўсёабдымнага пляну дзеяньняў, дасягнутага раней паміж Іранам і краінамі «шасьцёркі».

У прыватнасьці, з дня выкананьня пляну дзеяньняў з-пад рэжыму санкцый ЗША ў дачыненьні да Ірана выводзяцца фінансавыя і банкаўскія транзакцыі прыватных асоб і арганізацый, у тым ліку дзяржаўнага банку Ірана, дзяржаўнай нафтавай кампаніі Ірана, гандлёвай кампаніі «Нафтіран» і дзяржаўнай іранскай танкернай кампаніі, а таксама шэрагу іншых прыватных асоб і арганізацый.

Акрамя таго, у міністэрстве фінансаў ЗША праводзяць ацэнку магчымасьці продажу нафты з Ірана трэцім краінам, а таксама закупкі грамадзянскіх самалётаў.

Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША адзначыў, што ўсяго з-пад рэжыму санкцый выводзяцца больш за 400 прыватных асоб і арганізацый. Аднак у санкцыйных сьпісах надалей застануцца каля 200 чалавек, зьвязаных з Іранам, паведамляе Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG