Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране вызваленыя 4 зьняволеных — у чаканьні адмены санкцый


У Іране вызваленыя 4 зьняволеных, у тым ліку супрацоўнік амэрыканскай газэты «Вашынгтон пост» Джэйсан Рэзаян.

Рэзаян, які мае іранскае і амэрыканскае грамадзянства, правёў больш за год у турме, куды быў зьмешчаны па абвінавачваньні ў шпіянажы і антыдзяржаўнай прапагандзе.

Іншыя трое адпушчаных на волю маюць такое ж падвойнае грамадзянства. СМІ мяркуюць, што гэта — былы марскі пяхотнік Амір Хекмані, пастар Саід Абедзіні і прадпрымальнік Сіямак Намаз. Лічыцца, што рашэньне аб вызваленьні прынятае ў рамках абмену зьняволенымі з ЗША.

Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі на пасяджэньні ў Вене сёньня павінна пацьвердзіць выкананьне Іранам абавязацельстваў па згортваньня ягонай ядзернай праграмы і аб’явіць аб зьняцьці зь яго міжнародных санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG