Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскаму вайскоўцу пагражае 6 гадоў турмы за шпіянаж на карысьць Беларусі


Belarus - Merry pictures, 04.02.2012
Belarus - Merry pictures, 04.02.2012

Пракуратура Літвы патрабуе прызнаць былога парамэдыка літоўскай арміі Андрэя Ашуркава вінаватым у шпіянажы на карысьць Беларусі і пазбавіць яго волі на 6 гадоў, паведамляе BNS.

У пятніцу прайшло адкрытае паседжаньне суду, на якім пракурор паведаміў, што падсудны займаўся зборам інфармацыі, наглядам, фіксаваньнем плянаў, аб’ектаў і схем, а таксама вярбоўкай. На судзе Ашуркаў прызнаў сваю віну. Пракурор віленскага акруговага суду запатрабаваў пакараць вінаватага пазбаўленьнем волі тэрмінам на 6 гадоў. На наступным паседжаньні падсудны выступіць з апошнім словам.

Затрыманьне Ашуркава адбылося два гады таму, калі ён праходзіў службу ў мэханізаваным пяхотным батальёне Вялікага князя Альгірдаса. У сьнежні 2014 году Дзярждэпартамэнт бясьпекі Літвы вызначыў, што Ашуркаў быў завербаваны на тэрыторыі Беларусі кіраўніцтвам ГРУ. Паводле інфармацыі літоўскіх спэцслужбаў, ён павінен быў выконваць мэтавыя задачы, знаходзячыся ў арміі суседняй краіны, за грашовую ўзнагароду. Зьвесткі Ашуркаў накіроўваў беларускаму боку на працягу 5 гадоў.

Паводле дадзеных Дзярждэпартамэнту Літвы, Сяргей Куруленка — вайсковец ГРУ Беларусі — завербаваў ў Літве двух агентаў: Рамуальдаса Ліпскіса, былога работніка дзяржпрадпрыемства «Паветраная навігацыя», і Андрэя Ашуркава — ваеннага парамэдыка. Ліпскіс атрымаў 3 гады і 3 месяцы пазбаўленьня волі, аднак пасьля прысуд быў абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG