Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія спэцслужбы ліквідавалі навагодняга тэрарыста


Ізраільскія службы бясьпекі застрэлілі сёньня мужчыну, які забіў 1 студзеня трох чалавек.

Пра гэта паведаміў Дзявяты канал ізраільскага тэлебачаньня са спасылкай на заяву Агульнай службы бясьпекі габрэйскай дзяржавы (ШАБАК, выведка). «Нашат Мэльхем, які зрабіў тэракт у цэнтры Тэль-Авіва ў мінулую пятніцу, застрэлены сёньня супрацоўнікамі праваахоўных органаў у арабскім пасёлку Арара (на поўначы Ізраіля)», — інфармавала тэлебачаньне.

Мельхэм — ізраільскі араб з Галілеі — абстраляў 1 студзеня з аўтамата бар на вуліцы Дызенгоф ў цэнтры Тэль-Авіву. У выніку тэракту загінулі два чалавекі, сем атрымалі раненьні. Затым Мэльхем ў іншым раёне гораду застрэліў яшчэ аднаго чалавека — таксіста, паслугамі якога ён, мяркуючы па ўсім, скарыстаўся, каб пакінуць раён вуліцы Дызэнгоф.

Ізраільскія службы бясьпекі ўсе сем дзён з моманту нападаў актыўна вялі пошукі злачынцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG