Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі з 6 на 7 студзеня прайшлі святочныя богаслужэнні.
Раство (або Каляды) — адно з найбуйнейшых рэлігійных сьвятаў. Яму папярэднічае пэрыяд посту, калі вернікам трэба абмяжоўваць сябе ва ўжываньні пэўных прадуктаў харчаваньня.
Зь 7 студзеня пачынаюцца гэтак званыя «калядныя сьвяткі» — пэрыяд адзначэньня Раства. Заканчваюцца яны на Вадохрышча.