Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: беларускіх турыстаў, якія не пацярпелі ў Чэхіі, прывязуць аўтобусам


На месцы аварыі
На месцы аварыі

Да месца знаходжаньня беларускіх турыстаў, якія трапілі ў ДТЗ у Чэхіі, прыбыў аўтобус. Пасажыраў, якія не пацярпелі і якіх лекары выпішуць з бальніц, даставяць ва Ўроцлаў і далей на радзіму.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрый Мірончык.

6 студзеня непадалёк ад чэскага населенага пункту Літаборж (Litoboř) перакуліўся турыстычны аўтобус, які перавозіў 49 чалавек зь Беларусі — дзяцей і іх бацькоў. Паводле БелТА, у бальніцы знаходзяцца больш за 15 чалавек, двое зь іх — у цяжкім стане. Пацярпелым беларускім турыстам аказваецца мэдычная дапамога.

Пасьля ўстанаўленьня месца шпіталізацыі найбольш пацярпелых да іх выедзе консульскі супрацоўнік амбасады Беларусі ў Чэхіі.

Турыстычная група з 49 чалавек, у якой былі дзеці разам з бацькамі, накіроўвалася з Прагі у Вроцлаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG