Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зацьвердзіў «стратэгію нацыянальнай бясьпекі» Расеі


Павышэньню «абароназдольнасьці» і «дзяржаўнай бясьпекі» ва ўказе Пуціна прысьвечана 17 пунктаў, паляпшэньню ўзроўню жыцьця грамадзян — 4

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер сваім указам пацьвердзіў стратэгію разьвіцьця нацыянальнай бясьпекі краіны, асноўнымі мэтамі якой пазначаныя: умацаваньне абароны, нацыянальнай згоды, павышэньне ўзроўню жыцьця, канкурэнтаздольнасьці расейскай эканомікі, а таксама замацаваньне за Расеяй «статусу адной зь лідзіруючых сусьветных дзяржаваў»

Абгрунтаваньнем гэтай стратэгіі названа становішча Расеі ў сучасным сьвеце. На думку Пуціна, Расея ўмацавала свае пазыцыі ў «фармаванчым поліцэнтрычным сьвеце». Стан эканомікі прэзыдэнт ахарактарызаваў словамі аб тым, што яна «захавала здольнасьць да ўмацаваньня свайго патэнцыялу». Расейскі лідэр зноў заявіў, што пашырэньне НАТО пагражае нацыянальнай бясьпецы краіны, а таксама пра тое, што на рэалізацыю інтарэсаў Расеі нэгатыўна ўплывае пазыцыя Захаду, якая, на яго думку, заключаецца ў «супрацьдзеяньні інтэграцыйным працэсам і стварэньні ачагоў напружанасьці».

Зьмену ўлады ва Ўкраіне Пуцін чарговы раз назваў антыканстытуцыйнай, заявіўшы, што пасьля рэвалюцыі гэтая краіна стала «ачагом нестабільнасьці ў Эўропе», разам з «ачагамі напружанасьці» на Блізкім і Сярэднім Усходзе, Паўднёвай Азіі і Карэйскім паўвостраве. Пры гэтым Расея, як лічыць Пуцін, дзейнічае ў рамках міжнароднага права, а асноўнымі яе прыладамі ў дасягненьні мэтаў ён назваў «прававыя інструмэнты», дыпляматыю і міратворчасьць.

Павышэньню «абароназдольнасьці» і «дзяржаўнай бясьпекі» ва ўказе Пуціна прысьвечаны 17 пунктаў, паляпшэньню ўзроўню жыцьця грамадзян — 4, эканоміцы — 11, навуцы і адукацыі — 4, ахове здароўя — 5, культуры — 8, экалёгіі — 4. Пры гэтым яшчэ больш за 20 пунктаў прысьвечана ва ўказе так званай стратэгічнай стабільнасьці і, у асноўным, узаемаадносінам Расеі з Захадам і іншымі краінамі сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG