Міхаіла Каўко, які падпаліў сябе ля Ратушы 25 сьнежня, выклікаюць у Цэнтральнае РУУС.
Хлопец мяркуе, што яго могуць затрымаць раней. А 10-й ён плянуе сустрэцца з адвакатам.
25 сьнежня на пляцоўцы ля Ратушы, дзе ў гэты час адбывалася сьвяточная калядная імпрэза, Міхаіл Каўко правёў адзіночны пікет.
Міхаіл апрануў адмысловыя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх.
Паводле яго словаў, мэтаю акцыі было прыцягненьне ўвагі да праблемаў глухіх людзей і людзей з абмежаваным слыхам.
Калі такія грамадзяне трапляюць у надзвычайную сытуацыю, напрыклад, пажар, то яны не могуць самі выклікаць хуткую дапамогу. Арганізацыя «Беларускае аб’яднаньне глухіх» прапанавала адміністрацыі горада стварыць адмысловы кол-цэнтар з сурдаперакладнікамі.