Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна здымаюць абмежаваньні ва ўзаемным гандлі


Шапік зь беларускімі прадуктамі ў Кіеве, архіўнае фота
Шапік зь беларускімі прадуктамі ў Кіеве, архіўнае фота

Альгарытм сумесных дзеяньняў Менску і Кіева па зьняцьці абмежавальных захадаў ва ўзаемным гандлі ўзгоднены ў ходзе праведзенага ў Менску ў панядзелак другога паседжаньня профільнай беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«У ходзе нарады бакі ўзгаднілі альгарытм далейшых сумесных дзеяньняў па зьняцьці абмежавальных захадаў ва ўзаемным гандлі, уключна з рашэньнем украінскага боку аб увядзеньні з 20 студзеня 2016 году адмысловага мыта ў памеры 39,2% на шэраг экспартаваных ва Ўкраіну беларускіх тавараў», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларускую частку рабочай групы ўзначаліў першы намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Міхневіч, украінскую — намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю — гандлёвы прадстаўнік Украіны Натальля Мікольская.

Натальля Мікольская таксама праінфармавала беларускі бок, што 26 сьнежня 2015 году прэзыдэнтам Украіны падпісаны закон «Аб захадах па стымуляваньні зьнешнеэканамічнай дзейнасьці», якім з 1 студзеня 2016 году адмяняецца дадатковы імпартны збор, што прымяняўся ў тым ліку ў дачыненьні да беларускай прадукцыі.

«Адмена дадатковага імпартнага збору дазволіць зьняць дзейныя тарыфныя бар’еры па доступе беларускай прадукцыі на ўкраінскі рынак і створыць перадумовы для павелічэньня аб’ёмаў экспарту айчынных тавараў ва Ўкраіну», — падкрэсьлівае МЗС Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG