Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан забараніў шэраг тавараў зь Беларусі, Украіны і Расеі


Казаскі фонд абароны правоў спажыўцоў дадаў у сьпіс забароненых тавараў 190 найменьняў.

Паводле інфармацыі «Лiга.нет», гэтыя тавары не адпавядаюць патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу, гаворыцца на сайце фонду. У рэестры тавары вытворчасьці Расеі, Украіны і Беларусі,

У пераліку большасьць складае прадукцыя з Расеі. Як паведамляе «Дождь», у локшыне «Ролтан» выяўлена перавышэньне ўтрыманьня дрожджаў і цьвілі, у маянэзе «правансаль Ряба» таксама зафіксавалі перавышэньне ўтрымання цьвілі.

У сьпісе таксама значыцца мяса птушкі ўкраінскай вытворчасьці, некаторая малочная (алей і сыры) і кандытарская (крэкер, бісквіт) прадукцыя. Прычыны забароны гэтых тавараў: неадпаведнасьць мікрабіялягічных або фізыка-хімічных паказьнікаў, а таксама адсутнасьць маркіроўкі, якую патрабуе Мытны саюз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG