Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калядны пэрформанс Свабоднага тэатру: сьляпыя і інваліды-вазочнікі

Удзень 25 сьнежня студэнты Тэатральнай лябараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры ў літаральным сэнсе прымералі на сябе маскі сьляпых. Па Менску прайшла калёна відушчых, якія “асьляпілі” сябе і паспрабавалі пажыць як людзі з інваліднасьцю па зроку.

Пасьля актывісты пайшлі на наступны пэрфоманс: людзі на інвалідных крэслах праехалі на хуткасьць уздоўж праспэкту Незалежнасьці. На фінішы вазочнікаў загарнулі ў паліэтылен. Як распавёў Свабодзе адзін з удзельнікаў акцыі Аляксей Сапрыкін, гэта значыла што інваліды ў Беларусі зьвязаныя па руках і нагах.

XS
SM
MD
LG