Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва: забойства Нямцова не было палітычным


Барыс Нямцоў на мітынгу ў Маскве, архіўнае фота 2007 году
Барыс Нямцоў на мітынгу ў Маскве, архіўнае фота 2007 году

Сьледзтва не знайшло сувязі забойства Барыса Нямцова зь ягонай дзяржаўнай, палітычнай ці грамадзкай дзейнасьцю.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс з пасяджэньня Басманнага суду, дзе разглядаецца скарга пацярпелых на адмову ў перакваліфікацыі справы.

У верасьні дачка Барыса Нямцова Жана папрасіла Сьледчы камітэт Расеі перакваліфікаваць абвінавачваньне па справе аб забойстве бацькі і вынесьці абвінавачаньне не па артыкуле «Забойства», а па артыкуле «Замах на жыцьцё дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча». Яе адвакат падкрэсьліў, што на момант забойства Нямцоў быў сустаршынём партыі РПР-ПАРНАС і дэпутатам Яраслаўскай абласной думы.

Адвакат Вадзім Прохараў, які прадстаўляе інтарэсы пацярпелых, таксама заявіў у пятніцу, што забойства Нямцова не зьвязанае з ягонымі выказваньнямі з нагоды карыкатураў на прарока Мухамэда ў францускім часопісе Charlie Hebdo, паколькі яны былі апублікаваныя ў студзені 2015 году, а забойства рыхтавалася зь верасьня 2014-га. Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы. Цяпер пад вартай па абвінавачваньнях у датычнасьці да забойства знаходзяцца пяць чалавек: Заур Дадаеў, браты Анзор і Шадзід Губашавы, Тэмэрлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. Заказчык злачынства ня выяўлены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG