Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра год 2015: «Давай, пака!»


Саўка ды Грышка пра год 2015: «Давай, пака!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:32 0:00

Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка прыгадваюць падзеі 2015 году — перамовы ў Менску наконт перамір’я ва ўсходняй Украіне, падзеньне заробкаў, вызваленьне палітвязьняў, выбарчую кампанію, спрэчкі вакол расейскай авіябазы і нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч.

Грышка:
Зараз, cябры, я вам распавяду,

Саўка:
Як мы жылі у прашэдшэм гаду.

Грышка:
Лета і восень, зіма і вясна...

Саўка:
Как гаварыцца, ўсяго да храна.

Грышка:
Лідэры Эўропы сабраліся ўсе

Саўка:
У мінскім дварцэ незавісімасьці.

Грышка:
Нешта казалі і вырашалі.

Саўка:
Я ўжэ січас і ня ўспомню дэталі.

Грышка:
2015-ы амаль за кармой.

Саўка:
Он гдзе-та быў харошы,
А гдзе-та быў плахой.

Грышка:
Зь ім хутка разьвітаемся.

Саўка:
Давай, пака!

Грышка:
Сустрэнемся ў 16-м!

Саўка:
Наверняка.

Грышка:
Яшчэ ў гэтым годзе ўпала зарплата.

Саўка:
НАТА, канечне, ва ўсім вінавата.

Грышка:
І палітвязьні выйшлі з турмаў.

Саўка:
А вы гаварыце, што ў нас дыктатура!

Грышка:
А потым пачаўся перадвыбарчы цырк.

Саўка:
Да ўсё было нармальна, какой тут цырк, старык?

Грышка:
У сэнсе, што была нават жанчына-кандыдат...

Саўка:
Но выбары выйграў тот жа, хто ўсягда.

Грышка:
Тым часам у Бабруйск прыляцела зараза.

Саўка:
Ты пра што? Пра рускую ваенную базу?

Грышка:
І я болей чым упэўнены: яна там будзе.

Саўка:
Так ніхто ж і ня проціў. Адабраюць людзі.

Грышка:
І апошняя тэма нашага бліца.

Саўка:
Беларускі Нобель у нас паявіўся.

Грышка:
І мы Сьвятлану сардэчна віншуем!

Саўка:
Пісацельніцу спорную, но, несамненна, бальшую.

Грышка:
2015-ы амаль за кармой.

Саўка:
Он гдзе-та быў харошы,
А гдзе-та быў плахой.

Грышка:
Зь ім хутка разьвітаемся.

Саўка:
Давай, пака!

Грышка:
Сустрэнемся ў 16-м!

Саўка:
Наверняка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG