«Віктар Пракапеня цалкам кампэнсаваў усе страты, і таму мера стрыманьня адносна яго па згодзе з пракурорам зьмененая на не зьвязаную з утрыманьнем пад варту. А што да крымінальнай справы адносна Пракапені — гэта мы пакуль не камэнтуем», — паведаміў карэспандэнту Свабоды кіраўнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю СК Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Паводле крыніцаў, Віктар Пракапеня вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Вядомы айцішнік быў арыштаваны ў сакавіку 2015 году. Віктара Пракапеню абвінавацілі паводле часткі 3 артыкулу 233 Крымінальнага Кодэксу. Паводле сьледзтва, у выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ў сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў Віктар Пракапеня атрымаў незаконны прыбытак у 650 тысяч даляраў, зь якога не сплаціў падатак.