Беларускія каталіцкія скаўты даставілі ў Менск Бэтлеемскі агонь альбо Бэтлеемскае сьвятло міру. Урачыстае ўнясеньне ў архікатэдру адбылося перад вечаровай імшой. Пры ўваходзе рэліквію агню сустракаў мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, сьветары і шматлікія вернікі.
Скаўты-каталікі даставілі ў Менск Бэтлеемскі агонь