Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі Францішак прызнаў другі цуд каталіцкай манашкі Маці Тэрэзы


Выява Маці Тэрэзы зь яе цытатай: «Калі вы судзіце людзей, вам не застаецца часу, каб любіць іх»
Выява Маці Тэрэзы зь яе цытатай: «Калі вы судзіце людзей, вам не застаецца часу, каб любіць іх»

Ватыкан пацьвердзіў, што жыхар Бразіліі, які пакутаваў на пухліну мозгу, ачуняў у 2008 годзе ў выніку нябеснага заступніцтва Маці Тэрэзы.

Абвешчанае рашэньне дазваляе прылічыць манашку да ліку сьвятых. Чакаецца, што гэта адбудзецца ў верасьні 2016 году.

У 2003 годзе манашка была прылічаная да ліку блажэнных — гэта першы неабходны крок для кананізацыі. Годам раней тэолягі прызналі яе першы цуд — ацаленьне бэнгальскай жанчыны, якая пакутавала ад пухліны.

Альбанка па паходжаньні, Маці Тэрэза нарадзілася ў Скоп’е ў 1910 годзе, але шмат працавала ў Калькуце (таму яе часта называюць Маці Тэрэза з Калькуты), дзе заснавала дабрачынную місію. Там жа яна памерла ў 1997 годзе ў веку 87 гадоў. У 1979 Маці Тэрэза атрымала Нобэлеўскую прэмію міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG