Сьцюдзёным восеньскім вечарам блукаю па мякка асьветленых вулачках старога Менску. Са стыльных вінарняў, запоўненых стыльнымі маладымі людзьмі, прабіваецца сучасная музыка. Гудуць піўныя пабы. Сучасны эўрапейскі горад.
Раптам... Кабета ў доўгім паліто з футравым каўняром і дзьвюмя торбамі ў руках шэптам прапануе: «Мальбара. Парлямэнт... Дзёшава...»
Я анямеў. Гэта ж пачатак другой дзеі Купалавых «Тутэйшых»! На тым самым месцы, толькі ў годзе 1918-ым:
«Позьняя восень. Сьцюдзёна. Пад вечар. Месца дзеі — кусок Катэдральнага пляца, называнага іначай мянчанамі „Брахалка“...
ГАНУЛЯ (да праходзячай грамадзянкі). Панечка, купеце ў мяне пацеркі, а можа, дамскі нэсэсар, а можа, во гэта? — усё за паўцаны аддам, усё за паўцаны».
***
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org