Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту зьнізіліся пасьля навінаў з ЗША


Brent — $ 37,15 за барэль, WTI — $ 35,41.

Раніцай 17 сьнежня, цэны на нафту працягваюць сваё падзеньне, пішуць «Ведомости».

Да 9.00. кошт студзеньскага ф’ючэрса на паўночнаморскую сумесь Brent на Iнтэркантынэнтальнай біржы ў Лёндане апусьціўся на 3,4% да закрыцьця і склаў $ 37,18 за барэль. Лютаўскі ф’ючэрс на нафту той жа маркі ўпаў да $ 37,15 за барэль. Таньнее і лёгкая амэрыканская нафта WTI: на гэтую гадзіну студзеньскі ф’ючэрс на нафту гэтай маркі апусьціўся на 5% да $ 35,41 за барэль, лютаўскі ф’ючэрс — да $ 36,68 за барэль.

Выданьне паведамляе, што нафтавы рынак нэгатыўна рэагуе на навіны з ЗША. Так, напярэдадні лідэры Кангрэсу абвясьцілі, што дамовіліся па пакеце законаў аб падатках і дзяржаўных выдатках, які ўключае адмену 40-гадовага эмбарга на экспарт нафты з ЗША. Законы павінны быць ухваленыя абедзьвюма палатамі і падпісаныя прэзыдэнтам Баракам Абамам. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ўжо 17 сьнежня. Магчымасьць экспартаваць нафту, якой доўгі час дамагаліся амэрыканскія нафтавыя кампаніі, яшчэ больш павялічыць аб’ём прапановы «чорнага золата» на сусьветным рынку.

Акрамя таго, учора Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША прыняла рашэньне аб павышэньні ключавой стаўкі да 0,25-0,5% гадавых, завяршыўшы 7-гадовы пэрыяд нулявых ставак. Адразу ж пасьля заявы цэны на нафту пачалі падаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG