Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін Лукашэнку: Нам ёсьць пра што пагаварыць


Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Ўладзімер Пуцін
Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Ўладзімер Пуцін

У Маскве пачаліся перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.

Паводле Пуціна, «нам ёсьць пра што пагаварыць».

«Мы вас чакалі з гэтым афіцыйным візытам, вельмі рады, што гэта, нягледзячы на ўсялякія бягучыя праблемы, арганізавана, што вы прыехалі для грунтоўнай гутаркі па ўсім комплексе расейска-беларускіх адносін», — сказаў Пуцін.

Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным пачалася каля 13 гадзінаў. Лукашэнка прыбыў у Маскву ўвечары 14 жніўня.

«Мы выдатна ведаем, што трэба Расеі ад Беларусі, упэўнены, што Расея абсалютна ведае, што трэба Беларусі ад Расеі, я думаю, што рашэньне тых праблем, якія ў нас існуюць, яшчэ больш зблізіць нашы народы. Хоць, шчыра кажучы, мераць нас з вамі клясычнымі рамкамі ўзаемаадносін зь іншымі дзяржавамі неяк нават няёмка, таму што ў нас настолькі блізкія адносіны, што тут не падыходзяць гэтыя крытэры», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка зьбіраўся зь першым пасьля выбараў візытам у Расею 25-26 лістапада. Аднак паездка была адмененая нібыта з-за надзвычайнай загружанасьці двух прэзыдэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG