Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Эгіпту не пацьвярджаюць вэрсію аб крушэньні A321 з-за тэракту


Улады Эгіпту сьцьвярджаюць, што ў іх па-ранейшаму няма пацьверджаньняў вэрсіі пра крушэньне A321 на Сінаі ў выніку тэракту. Пра гэта афіцыйна заявіла Міністэрства грамадзянскай авіяцыі Эгіпту.

У ведамстве растлумачылі, што тэхнічны сьледчы камітэт, высьвятляючы прычыны крушэньня расейскага лайнэра на поўначы Эгіпту, «не знайшоў доказаў якіх-небудзь незаконных дзеяньняў або тэрарыстычнага ўмяшаньня», паведамляе Reuters. Пры гэтым расейскае кіраўніцтва раней афіцыйна прызнала выбух бомбы на борце самалёта прычынай авіякатастрофы.

Авіязносіны паміж Расіяй і Эгіптам па-ранейшаму прыпыненыя. Прэзэдэнт Уладзімір Пуцін наклаў часовую забарону на палёты расейскіх авіякампаній у Эгіпэт 6 лістапада, калі кіраўніцтва РФ яшчэ не прызнавала, што крушэньне A321 адбылося з-за тэракту. Наадварот, Масква заклікала ўстрымацца ад спэкуляцый да зьяўленьня афіцыйных дадзеных расьсьледаваньня авіякатастрофы. Пасьля Расавіяцыя забараніла авіякампаніі EgyptAir, якая цалкам належыць эгіпэцкаму ўраду, ажыцьцяўленьне палётаў па маршруце Каір — Масква з-за адсутнасьці праграмы авіяцыйнай бясьпекі.

Самалёт А321 авіякампаніі «Кагалымавія», які ляцеў з Шарм-эш-Шэйху ў Санкт-Пецярбург, разьбіўся 31 кастрычніка на поўначы Сінайскага паўвострава. На борце былі 217 пасажыраў і сем членаў экіпажа, усе яны загінулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG