Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прычынай крушэньня А321 стаў тэракт


На месцы авіякатастрофы расейскага самалёта А321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году
На месцы авіякатастрофы расейскага самалёта А321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году

Прычынай крушэньня самалёта А321 стаў тэракт, паведаміў дырэктар ФСБ Аляксандар Бортнікаў прэзыдэнту РФ Уладзімеру Пуціну.

На руінах расейскага А321 выяўленыя сьляды выбуховых рэчываў замежнай вытворчасьці.

Прычынай крушэньня авіяляйнэра стаў выбух самаробнай прылады. «У палёце спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне магутнасьцю да 1,5 кг у тратылавым эквіваленце. У выніку чаго самалёт разваліўся ў паветры, чым тлумачыцца вялікі роскід частак фюзэляжа самалёта», — цытуе Інтэрфакс Бортнікава.

31 кастрычніка на Сінайскай паўвысьпе разьбіўся самалёт А321 авіякампаніі «Кагалымавія», які ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. На борце знаходзіліся 217 пасажыраў і 7 сяброў экіпажа, усе яны загінулі.

Кіраўнік ФСБ: прычынай крушэньня самалёта А321 на Сынаі быў тэракт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:06 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG